Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях будаўніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці жылых раёнаў для мінчан
- 1
Генеральны план развіцця Мінска падлягае карэкціроўцы, і ўсю неабходную работу трэба правесці ў самыя кароткія тэрміны. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусб Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня на нарадзе па пытаннях будаўніцтва на тэрыторыі Мінскай вобласці жылых раёнаў для жыхароў Мінска.
Адкрываючы нараду, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў актуальнасць тэмы, якая абмяркоўваецца, паколькі цяпер стаіць задача фарміравання новых эканамічных пунктаў росту ў рэгіёнах і раўнамернага развіцця тэрыторый.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што яшчэ ў 2008 годзе перад урадам была пастаўлена задача перспектыўнага стварэння і развіцця гарадоў - спадарожнікаў Мінска, а ў 2010-м была зацверджана адпаведная дзяржаўная праграма. "Аднак яе выкананне цяпер знаходзіцца на недапушчальна нізкім узроўні. Большасць мерапрыемстваў або яшчэ толькі прапрацоўваюцца, або наогул не рэалізаваны", - заявіў беларускі лідар.
Так, у Смалявічах да гэтай пары не ўведзены першы шматкватэрны жылы дом для мінчан, будаўніцтва якога пачата ў 2012 годзе. "Нават пры ажыццяўленні гэтага пілотнага праекта ўзвядзенне неабходных аб'ектаў інжынернай інфраструктуры да гэтага часу не забяспечана", - заўважыў Кіраўнік дзяржавы.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, цяпер наспела неабходнасць распрацоўкі адзінага горадабудаўнічага плана развіцця Мінскай агламерацыі, які адлюстроўвае ўсе існуючыя патрэбнасці. Таксама неабходна дакладна вызначыцца з месцамі размяшчэння новых раёнаў забудовы ў гарадах-спадарожніках.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка абазначыў некалькі пытанняў, якія патрабуюць асаблівай увагі. Адно з іх - наколькі аптымальны выбар зямельных участкаў. "Паколькі больш як 50% забудовы прадугледжваецца размясціць на сельскагаспадарчых землях. Адразу вам кажу, што гэта недапушчальна. Гэта ідзе ўразрэз з патрабаваннямі рацыянальнага выкарыстання ўгоддзяў, з інтарэсамі аграпрамысловага комплексу - галоўнага экспартнага патэнцыялу нашай краіны", - сказаў Прэзідэнт.
"Разбою з землямі сельгаспрызначэння быць не павінна. І ўрад, і губернатары, асабліва Міншчыны, за гэта адказваюць галавой. У нас дастаткова зямель, на якіх ніколі не будуць вырошчвацца сельскагаспадарчыя культуры. Магчыма, крыху даражэй абыдзецца гэта будаўніцтва, але на перспектыву гэта ў сто разоў танней. Сёння агракомплекс стаў асновай экспарту. Мы праз два гады павінны $7 млрд атрымаць ад экспарту сельгаспрадукцыі. Дзе будзем вырошчваць, калі мы пад будаўніцтва аддадзім добрыя землі?" - сказаў беларускі лідар.
"У нас дастаткова балот, няўдобіц, хмызнякоў, каб прывесці іх у парадак і паставіць там шматпавярховыя і іншыя дамы або прамысловыя прадпрыемствы, - лічыць Кіраўнік дзяржавы. - Лепш нават падрэзаць лес і там пабудаваць пасёлак, чым лезці на землі сельгаспрызначэння. Выбірайце кавалачкі па 3-4 га і там забудоўвайце".
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што значныя фінансавыя рэсурсы спатрэбяцца на будаўніцтва аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры. "Як будуць вырашаны пытанні іх фінансавання, з якіх крыніц? І наогул трэба паглядзець на гэтыя інжынерныя і транспартныя сістэмы, каб гэта не было па тых савецкіх лякалах, як у нас калісьці было: начарцілі алоўкам у адным напрамку дарогу і пачынаем сячы, рэзаць і псаваць зямлю, не лічачы грошы. Трэба прымяняць самыя перадавыя тэхналогіі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама пацікавіўся, як увязаны з агульным развіццём рэгіёна рэалізуемыя праекты па стварэнні такіх буйных аб'ектаў, як Кітайска-беларускі індустрыяльны парк, работа прадпрыемстваў СЭЗ "Мінск" (Фаніпаль і Дзяржынск), добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол Нацыянальнага аэрапорта, а таксама шматфункцыянальныя спартыўныя і рэкрэацыйныя зоны - Заслаўскае вадасховішча, Раўбічы і Сілічы. "Чаму замест комплекснага падыходу да развіцця тэрыторый прадаўжаецца распрацоўка асобных планаў па існуючых у папярэдні перыяд адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках?" - паставіў пытанне Аляксандр Лукашэнка.
Асобна Кіраўнік дзяржавы выказаў незадаволенасць падыходамі да рэалізацыі праекта "Мінск-Сіці". "Мяне здзіўляюць падыходы Мясніковіча і Ладуцькі. Мы з вамі дамовіліся па "Мінск-Сіці". Чаму да гэтага часу не ўнесены прапановы? - сказаў Прэзідэнт. - Сумленна і аб'ектыўна ўносьце прапановы. Няўжо вы думаеце, што гэты ўчастак зямлі памерам 300 га не будзе пракантраляваны так, як належыць, на сумленнасць адвядзення гэтых зямель. Той, хто прапануе лепшыя ўмовы, той і павінен асвойваць гэту тэрыторыю. Колькі можна там боўтацца!"
У цэлым, што датычыцца Мінска, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў абмежаваць будаўніцтва ў сталіцы жылля і прамысловай інфраструктуры.
"Мы не можам такімі тэмпамі ў Мінску весці будаўніцтва, як было да гэтага часу. Мы перанасыцілі ўжо насельніцтвам горад і пачынаем атрымліваць ад гэтага пэўныя праблемы. Таму будаўніцтва ў Мінску жылля, ды і аб'ектаў прамысловай і іншай інфраструктуры, - як выключэнне", - заявіў Прэзідэнт.
"У Мінску будаваць практычна забараняецца, за выключэннем таго, дзе гэта трэба", - дадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў сталіцы асабліва востра адчуваецца жыллёвая праблема. Тут колькасць насельніцтва штогод павялічваецца на 10-17 тыс., і з улікам тых, хто прыязджае кожны дзень на работу, насельніцтва Мінска перасягае ўжо 2 млн. чалавек. "Аднак тэрытарыяльныя магчымасці сталіцы як для размяшчэння вытворчасці, так і для забеспячэння мінчан жыллём ужо вычарпаны. Па шчыльнасці засялення Мінск ужо ў 2-3 разы перасягае шэраг еўрапейскіх сталіц, такіх як Берлін і Прага", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Як вынік, прадоўжыў беларускі лідар, празмерны націск зведвае гарадская інфраструктура. З-за вялікай колькасці транспарту на вуліцах з'явіліся заторы, абвастрылася праблема падключэння да камунальных сетак новых прадпрыемстваў і жылых дамоў. У той жа час ва ўсіх рэгіёнах краіны адзначаецца адток працоўных рэсурсаў з вёскі, адбываецца змяншэнне колькасці сярэдніх і малых гарадоў, скарачэнне іх эканамічнага патэнцыялу. "Асабліва інтэнсіўна такія працэсы праяўляюцца ў Мінскай вобласці. У сувязі з гэтым першачарговую значнасць набывае пытанне аб узгодненым тэрытарыяльным развіцці сталіцы і цэнтральнага рэгіёна", - лічыць Прэзідэнт.
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што і ўнутры Мінскай кальцавой аўтадарогі яшчэ ёсць участкі, якія могуць быць аддадзены пад забудову. "Гэтыя зямельныя ўчасткі павінны быць выстаўлены на аўкцыён і вельмі сумленна рэалізаваны", - запатрабаваў Кіраўнік дзяржавы. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэю Кабякову сумесна са старшынёй КДК Аляксандрам Якабсонам і дзяржсакратаром Савета бяспекі Аляксандрам Мяжуевым пракантраляваць гэты працэс, каб ён быў выключна празрыстым і сумленным.
"Давайце вызначымся, дзе мы яшчэ гэтыя кавалачкі ўнутры кальцавой дарогі павінны забудаваць. Іх дастаткова", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька прывёў у якасці прыкладу сітуацыю па шчыльнасці насельніцтва ў буйных гарадах і сталіцах свету. Так, у Мінску пражываюць 6,2 тыс. чалавек на 1 кв.км, у Санкт-Пецярбургу - 3,6 тыс. чалавек, у Берліне - 3,85 тыс., у Пекіне - 4,1 тыс., у Шанхаі - 3,7 тыс., у Токіа - 5,7 тыс., у Мюнхене - 4,4 тыс. У мінскім мікрараёне Паўднёвы Захад шчыльнасць насельніцтва складае 18 тыс. чалавек на 1 кв.км. Паводле яго слоў, гэтыя лічбы сведчаць аб тым, што Мінск з'яўляецца дастаткова ўшчыльненым горадам, і гэта пачынае ўплываць не толькі на рэалізацыю праграм жыллёвага будаўніцтва, але і на інжынерна-транспартную інфраструктуру, аўтамабільную, на экалогію горада, сацыяльныя пытанні.
На думку Мінгарвыканкама, дзяржаўная палітыка па развіцці горада павінна рэзка адысці ад экстэнсіўнага шляху. Для гэтага на працягу шэрага гадоў ужо былі зроблены пэўныя захады, у прыватнасці па рэгістрацыі насельніцтва, пастаноўцы на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў пасля 10 гадоў пражывання ў Мінску і іншыя мерапрыемствы, што дало магчымасць крыху знізіць міграцыйныя патокі (з 17 тыс. чалавек у 2009 годзе да 11 тыс. у 2013 годзе). Аднак, паводле слоў мэра Мінска, аналіз развіцця тэрыторый, аптымізацыя работы прамысловасці паказваюць, што гэтых мер недастаткова. Мікалай Ладуцька лічыць неабходным прыняць дадатковыя меры, якія, не ўшчамляючы інтарэсаў мінчан, станоўча паўплываюць на далейшае развіццё сталіцы. У прыватнасці, прапануецца паэтапна з 2017 года выйсці на аб'ёмы будаўніцтва жылых дамоў у Мінску 500 тыс. кв.м і такую палітыку закласці ў генеральны план развіцця Мінска да 2030 года. Гэтыя аб'ёмы жыллёвага будаўніцтва прапануецца весці на тэрыторыі "Мінск-Сіці", а таксама ў фактычных межах Мінска, не ўключаючы ў абарот вялікія масівы дадатковых тэрыторый за Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогай.
У той жа час Мікалай Ладуцька падкрэсліў, што праграма жыллёвага будаўніцтва ў Мінску згортвацца не будзе і для мінчан, якія маюць патрэбу ў паляпшэннні жыллёвых умоў, будзе будавацца жыллё згодна з дзяржзаказам, а таксама арэнднае і камерцыйнае жыллё.
Мінгарвыканкам прапануе павялічыць аб'ёмы будаўніцтва жылля за межамі сталіцы - у гарадах-спадарожніках. Сёння распрацаваны архітэктурныя праекты забудовы гарадоў Смалявічы, Смілавічы, Рудзенск, Заслаўе, пасёлкаў Сокал, Дружны. У далейшым плануецца асвойваць пасёлак Фаніпаль, гарады Дзяржынск і Маладзечна.
Мікалай Ладуцька адзначыў, што для інтэнсіўнай забудовы ў першую чаргу вызначаны Рудзенск, Смалявічы і Сокал, паколькі там развітая інфраструктура, ёсць перспектыва для стварэння рабочых месц, у 2015 годзе пачне працаваць гарадская электрычка. Паводле яго слоў, сярэдні кошт 1 кв.м у горадзе Смалявічы з усімі затратамі па рэканструкцыі дарог, пуцеправодаў, інжынерна-транспартнай інфраструктуры складзе $1,8 тыс.
Мэр Мінска падкрэсліў, што ў далейшым будаўніцтва ў Мінску на 70% будзе праводзіцца не за кошт ушчыльнення, а на рэканструяваных тэрыторыях - на плошчах "Мінск-Сіці", прадпрыемстваў, што плануюцца да вынасу за межы сталіцы. Акрамя таго, будуць мадэрнізавацца малапавярховыя, сядзібныя старыя дамы, якія сёння не адпавядаюць эксплуатацыйным якасцям, у іх капітальны рамонт немэтазгодна ўкладваць сродкі.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што, каб пазбегнуць перанасялення Мінска, неабходна ствараць рабочыя месцы ў рэгіёнах.
"Ва ўсім свеце ствараюцца прадпрыемствы, рабочыя месцы і каля іх будуецца жыллё. У нас усё наадварот, - канстатаваў Кіраўнік дзяржавы. - Мы павінны вызначыцца, дзе будуць працаваць людзі".
"Людзі павінны ехаць за работай, а не работа павінна ісці за людзьмі. Так развіваецца ўся Заходняя Еўропа і цывілізаваныя перадавыя краіны", - дадаў ён.
"Вы хочаце сказаць, што расселіце вакол Мінска людзей і вырашыце такім чынам галоўную праблему - размеркаванне па тэрыторыі Беларусі рабочай сілы? Не. Вы проста за 30 км выселіце мінчан, якія ўсё роўна будуць на аўтамабілях, яшчэ больш іх купляючы, ехаць у Мінск. А ў Мінску рабочых месц ужо не будзе! Мы не будзем тут будаваць тым больш прадпрыемствы. Прадпрыемствы трэба будаваць у гарадах-спадарожніках. Так, магчыма, як у Смалявічах пабудуем індустрыяльны парк, туды патрэбны будуць рабочыя рукі. Навошта будаваць у Мінску жыллё, каб людзі ездзілі з Мінска ў Смалявічы працаваць? Развівайце Смалявічы. Будуйце там добры ўтульны сярэдні горад", - адзначыў Прэзідэнт.
У той жа час Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіры на тое, што ў Мінскім раёне ў бягучым годзе павінен быць наведзены ідэальны парадак. "І ніякіх маштабных будоўляў быць не павінна, гэта як выключэнне", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Мікалай Ладуцька ў сваю чаргу выказаў меркаванне, што будзе назірацца станоўчая тэндэнцыя асваення прадпрыемствамі гарадоў-спадарожнікаў, паколькі там створаны выгадныя ўмовы вядзення бізнесу.
Што датычыцца Мінска, то Аляксандр Лукашэнка лічыць, што горад неабходна ўшчыльняць не жыллём, а кропкава офіснымі памяшканнямі, не перагружаючы жылую тэрыторыю.
"У нас шмат у Мінску свабодных месц, якія трэба прыводзіць у парадак, каб горад глядзеўся, каб горад быў прыгожым, не перагружаючы яго і не перашкаджаючы людзям жыць з вашым гэтым ушчыльненнем. Людзі пастаянна скардзяцца, што вы лезеце ў гэтыя квартальчыкі, дваровыя тэрыторыі, якія ўжо сфарміраваліся. Так, дзесьці, магчыма, але гэта адзінкі, такім шляхам ісці не трэба. Вы толькі што самі пацвердзілі, што ў нас перанасычаны Мінск. Тым не менш у нас дастаткова месц, якім трэба зрабіць агранку", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Гаворачы аб праекце "Мінск-Сіці", Мікалай Ладуцька адзначыў, што цяпер ідзе падрыхтоўка дакументацыі на правядзенне адкрытага міжнароднага конкурсу на ўсю тэрыторыю забудовы памерам 318 га, фарміруюцца ўмовы правядзення конкурсу. Паводле яго слоў, гэта работа ў бліжэйшыя два тыдні будзе завершана.
"Прыводзьце Мінск у ідэальны стан, я маю на ўвазе не толькі вуліцы, а дайце агранку кожнаму кавалачку зямлі, кожнаму мікрараёну за кошт будаўніцтва. Так, як мы гэта зрабілі ў раёне "Чыжоўка-Арэны", - паставіў задачу Кіраўнік дзяржавы.
"Настане вясна - з вас запатрабую за кожны кавалачак! - папярэдзіў Прэзідэнт. - Унутры кальцавой дарогі кожны квадратны метр павінен быць пройдзены з архітэктарамі, мастакамі, праекціроўшчыкамі, і яны вам павінны прапанаваць варыянты забудовы кожнага пятачка. І толькі потым вы прыйдзеце да мяне і будзеце прасіць землі сельгаспрызначэння".
Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра дэталёва спыніўся на кожным горадзе-спадарожніку і падрабязна расказаў аб існуючых там рэзервах для забудовы. Ён адзначыў, што цяпер Мінская вобласць штогод будуе амаль 1,4 млн. кв.м жылля. За кошт развіцця гарадоў-спадарожнікаў аб'ём будаўніцтва жылля на Міншчыне будзе дасягаць 1,5-2 млн кв.м. Сямён Шапіра лічыць, што рабіць ухіл на такое вялікае будаўніцтва ў Мінскай вобласці ў перспектыве немэтазгодна, паколькі значна ўзрасце нагрузка на інфраструктуру.
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон нагадаў, што даручэнні па разушчыльненні сталіцы і абмежаванню росту колькасці насельніцтва Кіраўніком дзяржавы даваліся неаднаразова. Аднак, паводле слоў кіраўніка КДК, меры, якія прымаюцца Мінскім гарвыканкамам, вынікаў амаль не далі. Ён адзначыў, што практычна не фінансуецца і не выконваецца прынятая ўрадам згодна з даручэннем Прэзідэнта ў 2010 годзе дзяржаўная праграма па будаўніцтве гарадоў-спадарожнікаў і вынасу асобных прадпрыемстваў за межы Мінска. Так, з прадугледжаных праграмай да ўводу ў 2015 годзе 300 тыс. кв.м жылля ў горадзе Смалявічы пабудаваны толькі адзін дом, або 3%, ды і той не забяспечаны адпаведнымі інжынернымі сеткамі. На думку старшыні КДК, адной з прычын існуючай сітуацыі з'яўляецца недастатковая прапрацоўка эканамічных пытанняў асваення тэрыторый гарадоў-спадарожнікаў. Паводле яго слоў, не вырашана і галоўнае пытанне - як зацікавіць грамадзян да перасялення ў гарады-спадарожнікі.
Аляксандр Якабсон згадзіўся з меркаваннем, што на гэтым этапе актыўна развіваць трэба гарады Рудзенск і Смалявічы, паколькі там ёсць гатовая інфраструктура, астатнія ж населеныя пункты даўшчыльніць да тых меж, наколькі дае магчымасць існуючая інжынерная інфраструктура.
Старшыня КДК канстатаваў, што слаба рэалізуецца рашэнне па развіцці індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва для мінчан. Так, паводле яго слоў, у мінулым годзе выдзелены ўсяго 160 зямельных участкаў у Мінскім раёне для чаргавікоў, хоць у чарзе на іх знаходзіцца 21 тыс. чалавек, з іх 13 тыс. мінчан. "Такімі тэмпамі апошні чаргавік атрымае ўчастак праз 130 гадоў", - сказаў Аляксандр Якабсон.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што пасля дадзенага ў 2011 годзе Прэзідэнтам даручэння аб стабілізацыі на працягу пяцігодкі колькасці насельніцтва Мінска ў межах 1,8 млн. чалавек колькасць жыхароў сталіцы няўхільна расце і перавысіла ўжо 1,9 млн. Прырост насельніцтва ў Мінску на 60% адбываецца за кошт міграцыі, у асноўным з іншых рэгіёнаў краіны, і на 40% - за кошт натуральнага прыросту. "Гэта сведчыць аб тым, што якасць жыцця ў Мінску - і ўзровень зарплаты, і медыцынскае абслугоўванне, і адукацыя, і камфортныя ўмовы адпачынку - вышэйшыя, чым у абласцях. Таму поўнасцю вырашыць задачу па разгрузцы Мінска ў адрыве ад астатніх рэгіёнаў немагчыма", - сказаў Аляксандр Якабсон.
У якасці вырашэння праблемы старшыня Камітэта дзяржкантролю прапанаваў тры варыянты.
На яго думку, мэтазгодна вынесці частку адміністрацыйных функцый з Мінска ў іншыя гарады, у тым ліку гарады-спадарожнікі, што надасць імпульс іх развіццю. Напрыклад, у Заслаўе могуць быць перанесены кіраўніцкія структуры Мінскага абласнога і райвыканкама, іншых арганізацый абласнога і раённага падпарадкавання. Аляксандр Якабсон адзначыў, што такім шляхам ідзе шэраг краін, у тым ліку і Расія.
У рэгіёнах з улікам існуючага там патэнцыялу магчыма і стварэнне навукова-вытворчых цэнтраў. Так, ужо намецілася тэндэнцыя па дэцэнтралізацыі сістэмы кіравання галін прамысловасці, калі на базе буйных прадпрыемстваў у абласцях ствараюцца кіруючыя кампаніі холдынгаў. Напрыклад, у галіне металургіі - Жлобін, аўтамабілебудавання - Жодзіна, ідуць пераўтварэнні ў сістэме лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі. На думку старшыні КДК, мэтазгодна прытрымлівацца такога курсу.
Аляксандр Якабсон лічыць неабходным ствараць прывабныя ўмовы для прытоку студэнтаў у абласныя цэнтры і буйныя гарады. Паводле яго слоў, гэта можна зрабіць за кошт навучання па шэрагу запатрабаваных спецыяльнасцей пераважна ў рэгіёнах, а таксама сканцэнтраваўшы там асноўны ліміт бюджэтных месц. У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю ў Белдзяржуніверсітэце: у 2013 годзе сярод тых, хто паступіў, больш за палавіну іншагароднія - 2,3 тыс. з 4 тыс. студэнтаў.
Яшчэ адным фактарам пераразмеркавання працоўных рэсурсаў, на думку старшыні Камітэта дзяржкантролю, можа быць пераважнае будаўніцтва жылля ў рэгіёнах. "Сёння Мінскі раён будуе жылля ў 1,5 раза больш, чым Віцебская вобласць або Магілёўская. Толькі аптымізацыя работы па ўсіх напрамках дасць значны вынік, а самі гарады-спадарожнікі гэту сітуацыю не выправяць", - лічыць Аляксандр Якабсон.
Падводзячы вынікі нарады, Прэзідэнт падкрэсліў, што генеральны план развіцця Мінска падлягае карэкціроўцы, і даручыў правесці неабходную работу ў самыя кароткія тэрміны.
"Крытэрыі мы вызначылі. Што датычыцца прынцыпу будаўніцтва жылля, то трэба зыходзіць з таго: рабочыя месцы - побач жыллё. Мы вызначыліся, у якім напрамку будзем рухаць прамысловую зону, дзе будзем будаваць прадпрыемствы, і дамовіліся, што там ёсць свабодныя зямельныя плошчы, дзе можна будаваць жыллё для людзей", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Мінску трэба надаць агранку, каб было прыгожа і па-гаспадарску. Мы горад будуем для людзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.