Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб мерах па мінімізацыі наступстваў веснавой паводкі і гатоўнасці да правядзення веснавых палявых работ
У Беларусі неабходна прыняць эфектыўныя меры, каб максімальна знізіць магчымы ўрон ад паводкі і ў сціслыя тэрміны правесці пасяўную кампанію. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 12 красавіка на нарадзе аб мерах па мінімізацыі наступстваў веснавой паводкі і гатоўнасці да правядзення веснавых палявых работ.
Адкрываючы нараду, Прэзідэнт абазначыў тры блокі пытанняў для абмеркавання. Першы - паводкавая сітуацыя і наступствы позняга раставання снегу. Другі - пасяўная кампанія. Трэцяя праблема, на якую звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, - гэта добраўпарадкаванне і навядзенне парадку.
"У нас катастрафічных пагроз не прадбачыцца, хоць узровень вясенняй паводкі прагназуецца больш высокі, чым звычайна, - сказаў Прэзідэнт. - Я не думаю, што пры такім раставанні снегу ў нас будзе абвал. Але ўсё ж такі супакойвацца нельга, таму што снег, які застаўся, - гэта не снег, а лёд, а з лёду вады будзе нямала. Нам трэба працаваць на папярэджанне, прыняць эфектыўныя меры, каб максімальна знізіць урон ад паводкі, калі яна ўзнікне. Ні ў якім выпадку не дапусціць страты людзей".
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што за апошнія гады ў Беларусі набыты пэўны вопыт мінімізацыі негатыўных наступстваў разліву рэк і раставання снягоў. "Але апошнія падзеі, як вы тут разварочваліся ў час ці то завеі, ці то пургі, ці то ўрагану, сведчаць аб тым, што многае вы можаце рабіць, але не заўсёды гэта робіце так, як трэба. Хоць, я часта кажу аб гэтым, ёсць пытанні і да нашага насельніцтва. Мы не можам арганізаваць людзей", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што задача ў тым, каб усе прынятыя меры давалі належны эфект, а для гэтага неабходна зладжаная і дакладная работа адпаведных службаў і органаў улады. "Ніякай панікі на месцах быць не павінна", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што ў краіне выбудавана дакладная сістэма органаў улады і органаў па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі і ўсе ведаюць, што рабіць.
"Ураду трэба скаардынаваць работу ўсіх зацікаўленых структур такім чынам, каб не пакінуць людзей у цяжкай сітуацыі, а калі будзе неабходна, у любую мінуту прыйсці на дапамогу", - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт лічыць, што ў першую чаргу трэба сістэматызаваць інфармацыйную работу сярод насельніцтва і не толькі ў цэнтральных СМІ. "Гэту работу трэба пераносіць на месцы, туды, дзе жывуць людзі і дзе могуць узнікнуць пэўныя цяжкасці". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што вельмі важна яшчэ раз нагадаць людзям, што не МНС павінна адпампоўваць ваду з іх падворкаў, а гаспадарам дамоў самім трэба ўзяць лапаты і зрабіць адводы са двара, загадзя дастаць са склепа агародніну. У сваю чаргу дзяржава павінна дапамагчы адзінокім людзям, інвалідам, тым, хто не можа зрабіць гэтага самастойна з-за хваробы або ўзросту.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад мясцовых органаў улады, МНС і іншых экстранных службаў рэальна ацаніць існуючую сітуацыю і прыняць неабходныя прэвентыўныя меры. У прыватнасці, арганізацыям Белкаапсаюза трэба забяспечыць дадатковы завоз у населеныя пункты, якія падтапляюцца, тавараў першай неабходнасці. Раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі, а таксама службам жыллёва-камунальнай гаспадаркі трэба паклапаціцца аб ачыстцы пітной вады і ўтрыманні калодзежаў. Белдзяржстраху трэба арганізаваць шырокамаштабную растлумачальную работу па добраахвотным страхаванні нерухомай маёмасці і маёмасці як фізічнымі, так і юрыдычнымі асобамі.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на работу метэаралагічнай службы. На яго думку, прагнозы метэаролагаў на кароткатэрміновую перспектыву апошнім часам сталі больш дакладныя, але пажадана, каб метэаслужба давала дакладную інфармацыю і на больш доўгі прамежак часу. Пры гэтым важна выключыць фармалізм і наладзіць дзейсны кантроль за сітуацыяй з прыняццем экстранных мер рэагавання.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць, што зроблена і якія яшчэ меры трэба прыняць, каб арганізаваць жыццезабеспячэнне падтопленых населеных пунктаў і мінімізаваць урон ад паводкі.
Што датычыцца пасяўной кампаніі, то, паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, у бягучым годзе яе трэба праводзіць не проста ў аптымальныя тэрміны, а практычна імгненна, паколькі з-за ўмоў надвор'я значна скараціліся агратэхнічныя тэрміны. "Вясна спазняецца, зрушвае тэрміны пасяўной кампаніі. Вялікая колькасць снегу павысіць вільготнасць глебы, што таксама затрымае пачатак сяўбы. Ускладняе сітуацыю тое, што давядзецца практычна сумясціць апрацоўку азімых культур і яравую сяўбу. Таму трэба прадугледзець больш высокія тэмпы ўсіх работ, каб не ўпусціць аптымальныя тэрміны і закласці добрую аснову для новага ўраджаю", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, аграрыям "трэбабудзе ў поўным сэнсе слова дзяжурыць на палях". "Як толькі поле гатова да сяўбы, яго трэба імгненна засеяць і чакаць, калі паспее глеба на іншым полі, дзе трэба будзе сабраць усю тэхніку ў кулак і таксама імгненна засеяць", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Як далажыў намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, нягледзячы на павышаны ўзровень вады ў басейнах некаторых рэк, гідралагічная сітуацыя ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем, жыццезабеспячэнне населеных пунктаў не парушана. Рэспубліканскімі і мясцовымі органамі дзяржаўнага кіравання праведзена неабходная работа па падрыхтоўцы да веснавой паводкі.
Пры гэтым акцэнт зроблены на індывідуальнасць і дэталізацыю ахоўных мерапрыемстваў. На кожны населены пункт, які падтапляецца, распрацаваны ўліковыя карткі, дзе змешчана ўся неабходная інфармацыя.
Паводле слоў Віцэ-прэм'ера, будаўніцтва водаахоўных дамб з'яўляецца самым дзейсным метадам абароны ад паводкі. З 1999 года пабудаваны 465 км дамб, з якіх за мінулы год - 22 км. Работы па будаўніцтве такіх збудаванняў будуць прадоўжаны і ў бягучым годзе.
Акрамя таго, для лепшага інфармавання аб развіцці паводкавай сітуацыі наладжана ўзаемадзеянне з адпаведнымі ведамствамі сумежных з Беларуссю краін.
Анатоль Калінін лічыць, што ў перспектыве ў Беларусі неабходна прыняць меры па пераўзбраенні органаў і падраздзяленняў МНС на больш сучасную тэхніку, што значна пашырыць іх магчымасці па рэагаванні на розныя надзвычайныя сітуацыі. Таксама неабходна палепшыць магчымасці па прагназаванні надвор'я.
Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка таксама паведаміў аб гатоўнасці тэхнікі і асабовага складу. Разам з тым ён адзначыў, што людзі часам выклікаюць ратавальнікаў па нейкіх нязначных праблемах, якія можна і трэба вырашаць сваімі сіламі.
"Дапамагчы трэба тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Можа, хтосьці спрабаваў па-свойму абараніцца і няправільна гэта зрабіў, тады ўкажыце на гэта, калі гэта справа самога гаспадара падворка. А то мы пачынаем сёння працаваць за мільёны людзей, і калі мы пачынаем працаваць за кожнага, у нас абавязкова нешта недзе лопне або парвецца ў вузкім месцы. Таму дзяржаўныя органы павінны сканцэнтравацца на выкананні сваіх задач, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Але гэта не значыць, што мы павінны кінуць насельніцтва на волю лёсу. Ні ў якім выпадку. Мы людзям павінны падказаць, папярэдзіць. Дзе яны павінны штосьці рабіць, няхай робяць. Дзе мы павінны, таксама рабіце. Я гэта вазьму пад кантроль. Галоўнае - не страціць людзей".
Губернатары Брэсцкай і Гомельскай абласцей Канстанцін Сумар і Уладзімір Дворнік пацвердзілі, што нават у найбольш праблемных у плане паводкі раёнах Палесся значных праблем у бягучым годзе быць не павінна. Прагназуецца, што ў бліжэйшы час узровень вады пойдзе на спад.
Намеснік Прэм'ер-міністра Міхаіл Русы далажыў аб гатоўнасці да правядзення веснавых палявых работ, у тым ліку аб забяспечанасці мінеральнымі ўгнаеннямі і сродкамі аховы раслін, стане машынна-трактарнага парку, забяспечанасці насеннем і палівам. Паводле яго слоў, ёсць усё неабходнае, каб у самыя кароткія тэрміны правесці пасяўную кампанію. "Кожны дзень па 5-8 раёнаў будуць уключацца ў работу, і мы лічым, што да 10 мая мы павінны завяршыць сяўбу ўсіх культур", - расказаў Віцэ-прэм'ер.
Паводле яго слоў, нягледзячы на апасенні, стан азімых здавальняючы і ўзровень страт не перавышае значэнняў папярэдніх гадоў.
Аб фінансаванні веснавых палявых работ на нарадзе далажыў Міністр фінансаў Андрэй Харкавец. "Мы збалансавалі ўсе крыніцы фінансавання з патрэбамі ў галіне. Пытанні з фінансаваннем закупкі ўгнаенняў, гаруча-змазачных матэрыялаў вырашаны. Ёсць пытанні бягучага характару, якія павінны вырашацца на ўзроўні Урада і губернатараў", - адзначыў ён.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сваім строгім патрабаванні, каб правядзенне пасяўной кампаніі не ставілася ў залежнасць ад эфектыўнага развіцця эканомікі. "Ніякіх шалёных грошай няма, і ніякіх празмернасцей быць не павінна. Чым можам, тым дапаможам. Банкі арыентаваны на тое, каб крэдытаваць у гэты перыяд сельскую гаспадарку так, як любую эканоміку. Узяў грошы - вярні. Галоўнае - стабільнасць эканомікі. І ніякія пасяўныя кампаніі не павінны падарваць гэтай стабільнасці", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт лічыць, што ў цяперашніх умовах аграрыям не патрэбна дадатковай бюджэтнай падтрымкі. "Пара ўжо лічыць грошы, жыць і працаваць, - адзначыў ён. - Усё, што запланавана, абяцана, мы павінны выканаць. Тое, чаго няма, будзем глядзець па канкрэтным выпадку".
"Усё, што можа дзяржава, спланавана і аддадзена, распісана па напрамках. Толькі строгае стаўленне да гэтага пытання. Я гэтага патрабую ад усіх. Вы ведаеце, што з паветра грошы не бяруцца. Друкаваць грошы мы ніколі не будзем, ні ў якім выпадку. Таму шукайце свае магчымасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы столькі ўклалі сродкаў у сельскую гаспадарку, купілі тэхніку, усё прывялі ў парадак. Мы пяць гадоў можам жыць наогул, не закупляючы асноўныя сродкі для сельскай гаспадаркі. Але мы гэтага не робім. Мы і ў бягучым годзе купляем для вёскі тэхніку, аказваем падтрымку. Але трэба на гэтыя клопаты адказаць справай, - заўважыў Прэзідэнт. - Нам трэба ўкладаць грошы ў перспектыўныя акупныя праекты".
Аляксандр Лукашэнка таксама даручыў выбарачна праверыць, як Міністэрствам унутраных спраў выканана яго даручэнне адносна тэхагляду сельскагаспадарчай тэхнікі.
Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што, нягледзячы на неабходнасць у сціслыя тэрміны правесці пасяўную кампанію, трэба ўлічваць і рэальныя ўмовы ў канкрэтнай мясцовасці: "Вы сказалі, што кожную гадзіну адкрываюцца палі. Я вас папярэдзіў бы: не ганіце сялян у бруд, таму што вы сапсуяце тэхніку і страціце больш. У поле трэба выйсці, калі зямля паспела. Падыдзіце па-гаспадарску".
Асобна Прэзідэнт паставіў задачы ў плане навядзення парадку ў населеных пунктах і на дарогах. "Не чакайце дадатковых указанняў. Трэба адрамантаваць дарожнае палатно, прывесці ў парадак абочыны і ўсё вычысціць. Навядзіце парадак там, дзе людзі ходзяць і жывуць. І ў вёсках у тым ліку", - даручыў Аляксандр Лукашэнка.