Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага трэнера СССР Аляксандра Рудскіх з 80-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага трэнера СССР Аляксандра Рудскіх з 80-годдзем.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы прафесіяналізму і адказнаму стаўленню да работы Аляксандр Рудскіх стаў узорам спартыўнага настаўніка – трэнерам высокага класа, які прысвяціў сваё жыццё развіццю лёгкай атлетыкі.
"Вялікую павагу ў нашай краіне і за мяжой Вы заслужылі як наватар, які ўкараніў перадавыя тэхналогіі ў падрыхтоўку атлетаў алімпійскага ўзроўню і спартыўнага рэзерву", – гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, дабрабыту і ўдачы ва ўсіх ініцыятывах, накіраваных на сістэмнае ўдасканаленне беларускага спорту.