Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага трэнера БССР і СССР Спартака Мірановіча з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага трэнера БССР і СССР Спартака Мірановіча з 75-гадовым юбілеем.

    "Усё Ваша жыццё прысвечана вялікаму спорту і адзначана яркімі перамогамі самага высокага рангу", - гаворыцца ў віншаванні.

    "На працягу доўгіх гадоў Вы беззапаветна адданы адзінай гандбольнай камандзе - "СКА-Мінск". Яе спартыўныя дасягненні выклікаюць неаслабны інтарэс і глыбокія сімпатыі беларускіх балельшчыкаў. І сёння каманда зноў радуе нас заваяваннем чарговага спартыўнага трафея - Кубка выкліку Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.