Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага мастака Расіі Нікаса Сафронава

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужанага мастака Расійскай Федэрацыі Нікаса Сафронава з адкрыццём выстаўкі яго твораў у беларускай сталіцы.

    "Вашы талент, энергія і вера ў сябе знайшлі сваё ўвасабленне ў сотнях палотнаў, якія з'яўляюцца часткай культурнага здабытку Расіі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Мы цэнім Вас як аднаго з выдатных прадстаўнікоў сучаснага мастацтва і добрага сябра Беларусі. Упэўнены, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць яднанню нашых народаў".