Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з Новым годам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў замежных лідараў з Новым годам.
Віншаванні ад імя Кіраўніка беларускай дзяржавы накіраваны кіраўніцтву Расійскай Федэрацыі, лідарам краін-партнёраў па інтэграцыйных аб'яднаннях, а таксама кіраўнікам іншых дзяржаў у розных рэгіёнах свету, кіраўнікам міжнародных і рэгіянальных арганізацый, выдатным палітычным, грамадскім і рэлігійным дзеячам, прадстаўнікам навукі, культуры і дзелавых колаў краін блізкага і далёкага замежжа.
У віншаванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну адзначаецца, што ў надыходзячым годзе споўніцца 20 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя прайшлі няпросты шлях, але сёння з упэўненасцю можна гаварыць аб тым, што саюз двух народаў адбыўся", - гаворыцца ў віншавальным пасланні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што далейшая карпатлівая работа па захаванні нацыянальных інтарэсаў дзвюх краін у рамках Саюзнай дзяржавы, заснаваная на глыбокім даверы і паважанні, надасць сур'ёзны імпульс развіццю ўсяго спектра двухбаковых адносін.
У віншаванні Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што 2019 год будзе азнаменаваны далейшым пашырэннем двужалюбных сувязей паміж дзвюма краінамі, умацаваннем давернага міждзяржаўнага партнёрства, нарошчваннем узаемавыгаднага шматпланавага супрацоўніцтва.
"Упэўнены, што ўсебаковае беларуска-казахстанскае супрацоўніцтва, заснаванае на прынцыпах узаемнай павагі і канструктыўнага партнёрства, будзе і ў далейшым пашырацца на карысць нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву. Кіраўнік беларускай дзяржавы разлічвае, што будучы год стане перыядам далейшага цеснага ўзаемадзеяння.
Аляксандр Лукашэнка накіраваў навагодняе віншаванне Прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону, у якім выказаў упэўненасць, што ў 2019 годзе супрацоўніцтва паміж краінамі як у двухбаковым, так і ў шматбаковым фарматах будзе развівацца ў духу дружбы, узаемаразумення і даверу.
У віншавальнай тэлеграме Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону беларускі лідар канстатаваў, што традыцыі ўзаемнай павагі паміж народамі дзвюх дзяржаў служаць трывалай асновай для ўсяго комплексу двухбаковага ўзаемадзеяння: "Таджыкістан для нас - надзейны, правераны часам партнёр, адносіны з якім выбудаваны на непарушных прынцыпах дружбы, узаемнай выгады і паважання інтарэсаў адзін аднаго".
Прэзідэнт Беларусі павіншаваў з Новым годам таксама Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева, выказаўшы ўпэўненасць, што дамоўленасці, дасягнутыя ў адыходзячым годзе, стануць трывалым фундаментам для ўмацавання стратэгічнага партнёрства дзвюх краін.
У віншаванні Прэзідэнту Кыргызстана Сааранбаю Жээнбекаву Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў адыходзячым годзе беларуска-кыргызскія адносіны прадоўжылі паступальна і плённа развівацца. З задавальненнем Аляксандр Лукашэнка адзначыў высокую дынаміку беларуска-сірыйскіх адносін, узаемную нацэленасць дзяржаў на ўмацаванне традыцыйна дружалюбных сувязей. "Шчыра перакананы, што ў наступным годзе на ўсёй сірыйскай зямлі ўсталююцца мір і спакой, а сірыйскія дзеці ніколі не будуць ведаць вайны", - гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнту Сірыі Башару Асаду.
Кіраўнік дзяржавы таксама павіншаваў з навагоднімі святамі Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку, Прэзідэнта Арменіі Армена Саркісяна і Прэм'ер-міністра гэтай краіна Нікола Пашыняна, Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, Федэральнага прэзідэнта Аўстрыі Аляксандра Ван дэр Белена і Федэральнага канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца, Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду, Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча, Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, Федэральнага прэзідэнта Германіі Франка-Вальтэра Штайнмаера і Федэральнага канцлера Германіі Ангелу Меркель, Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру, Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, Першага сакратара ЦК Кампартыі Кубы Рауля Кастра Руса, а таксама Старшыню Дзяржаўнага савета і Савета міністраў гэтай краіны Мігеля Дыяс-Канеля Бермудэса.
У адрас Прэзідэнта Беларусі таксама паступаюць шматлікія навагоднія віншаванні ад замежных лідараў, кіраўніцтва міжнародных арганізацый, дзяржаўных, рэлігійных і грамадскіх дзеячаў. Паступілі віншаванні ад кіраўнікоў краін СНД, Старшыні КНР, Федэральнага прэзідэнта і Федэральнага канцлера Германіі, прэзідэнтаў Польшчы, Венгрыі, Рэспублікі Карэя, ААЭ, Егіпта, Ірана, Прэм'ер-міністра Японіі, генеральных сакратароў ААН і НАТА, а таксама ад кіраўнікоў шэрага іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый.