Віншаванне з прафесійным святам работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з прафесійным святам работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

    «Ваша работа ганаровая і адказная, бо менавіта ад яе штодзённых вынікаў у многім залежыць настрой мільёнаў беларусаў, - гаворыцца ў віншаванні. - У цяперашніх няпростых умовах вы ўмееце з уласцівым прафесіяналізмам укараняць прагрэсіўныя формы абслугоўвання насельніцтва і аператыўна ўстараняць цяжкасці і непаладкі, што ўзнікаюць. Далейшае развіццё дзяржавы патрабуе ад вас выканання яшчэ больш напружаных і адказных заданняў па кардынальным паляпшэнні ўмоў жыцця людзей».