Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем заслужанага майстра спорту СССР М.Іткіну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем заслужанага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера БССР Марыю Іткіну.

    "Нязменны кіраўнік Беларускага саюза спартсменаў, вы нястомна і энергічна працуеце на карысць людзей, аказваючы сацыяльную і прававую дапамогу атлетам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Марыі Іткінай моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і шчасця.