Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 75-годдзем народнага артыста РСФСР Міхаіла Ножкіна

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 75-годдзем народнага артыста РСФСР Міхаіла Ножкіна.

    "Вы здабылі сапраўды ўсенародную славу і прызнанне як выдатны акцёр, пісьменнік, аўтар і выканаўца папулярных песень. Створаныя Вамі вобразы мужных, моцных духам людзей, герояў свайго часу ўваходзяць у залаты фонд савецкага кіно, - гаворыцца ў віншаванні. – Беларускія гледачы цэняць і любяць Ваша мастацтва. Няхай яно і ў далейшым радуе шматлікіх паклоннікаў, садзейнічаючы ўмацаванню дружбы і культурных сувязей нашых народаў".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Ножкіну здароўя, творчых поспехаў, натхнення, шчасця і дабрабыту.