Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Хуана Карласа Варэла Радрыгеса з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Панама

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Хуана Карласа Варэла Радрыгеса з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Панама.

    "Беларусь разглядае Панаму як перспектыўнага партнёра ў Цэнтральнай Амерыцы і зацікаўлена ў актывізацыі міждзяржаўных кантактаў на аснове роўнасці і ўзаемапавагі, развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ў канструктыўным узаемадзеянні ў рамках ААН і іншых міжнародных арганізацый", - гаворыцца ў віншаванні.