Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Хасана Роўхані з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Хасана Роўхані з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў гатоўнасць беларускага боку да больш поўнай рэалізацыі патэнцыялу супрацоўніцтва і значнага пашырэння кантактаў паміж дзвюма дзяржавамі на ўсіх узроўнях.