Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Халтмаагійн Батулгу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Манголіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Халтмаагійн Батулгу з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Манголіі.

    "Упэўнены, што багаты прафесійны вопыт, ініцыятыўны падыход да справы, прынцыповасць і мэтанакіраванасць дадуць магчымасць Вам у якасці Кіраўніка дзяржавы паспяхова вырашаць задачы ўсебаковага развіцця краіны, умацоўваць яе пазіцыі на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларуска-мангольскія адносіны, заснаваныя на ўзаемнай павазе, адкрытасці і даверы, паступальна развіваюцца, пашыраецца ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.

    "Перакананы, што з Вашым выбраннем палітычны дыялог, шматбаковае эканамічнае супрацоўніцтва і культурныя сувязі паміж Беларуссю і Манголіяй атрымаюць дадатковы імпульс для далейшага паглыблення", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

    Кіраўнік дзяржавы таксама павіншаваў Халтмаагійн Батулгу і ўсіх грамадзян Манголіі з нацыянальным святам "Наадам".