Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хакейны клуб "Нёман" з перамогай

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хакейны клуб "Нёман" з перамогай у 22-м чэмпіянаце Беларусі па хакеі ў экстралізе.

    "У сумленнай і ўпартай барацьбе вы другі сезон запар заваявалі чэмпіёнскі тытул, пераканаўча прадэманстраваўшы высокі ўзровень прафесійнага майстэрства. Асабліва радуе, што лідарам стаў рэгіянальны клуб. Гэта значыць, што спорт на справе развіваецца ў кожным кутку нашай краіны. І для таго каб выйграць, не важныя ні набліжанасць да сталіцы, ні аўтарытэт спонсараў. Галоўнае - быць мацнейшым. Гэта - вынік каласальнай работы спартсменаў, трэнераў і ўсіх тых, хто сваёй штодзённай працай каваў перамогу", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    "Сваёй гульнёй вы прынеслі сапраўднае задавальненне балельшчыкам і, упэўнены, сталі прыкладам для пераймання тысячам юных хакеістаў. Так трымаць!" - пажадаў Прэзідэнт спартсменам.