Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вікторыю Азаранка і Максіма Мірнага з перамогай на Алімпіядзе

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вікторыю Азаранка і Максіма Мірнага з найвышэйшым спартыўным званнем алімпійскіх чэмпіёнаў.

    "Мы ганарымся вамі, вы ўпершыню ў гісторыі Алімпійскіх гульняў заваявалі для Беларусі залаты медаль у змешаным разрадзе тэніса. Уся краіна балела за вас і падзяляе вашу радасць. Гэты заслужаны поспех - вынік упартай працы і прафесійнага майстэрства. Ваша ўзнагарода пацвярджае аўтарытэт беларускага тэніса на сусветнай арэне. Малайцы! Я не сумняваўся ў вас і верыў у вашу перамогу”, - гаворыцца ў віншаванні.