Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з выбраннем Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з нагоды выбрання на пасаду Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

    "Гэта пераканаўчая перамога - яскравае сведчанне высокай ацэнкі народам вашай дзейнасці і імкнення зрабіць Расію яшчэ больш моцнай і паважанай на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Перакананы, што ваш багаты вопыт дзяржаўнай дзейнасці будзе і ў далейшым садзейнічаць паступальнаму развіццю інтэграцыйных працэсаў на карысць народаў Беларусі і Расіі", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.