Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў фестывалю "Залаты шлягер-2013 у Магілёве" з яго адкрыццём

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў ХІІІ Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2013 у Магілёве" з яго адкрыццём.

    "Гэты прадстаўнічы форум выконвае адказную місію: з дапамогай мастацтва ўмацоўвае згоду і ўзаемаразуменне паміж народамі. Не выпадкова цэнтрам яго правядзення стаў Магілёў - горад з багатымі духоўнымі традыцыямі, які ў 2013 годзе выбраны культурнай сталіцай Беларусі і СНД", - гаворыцца ў віншаванні.

    Праграма сёлетняга фестывалю вызначаецца асаблівай насычанасцю і разнастайнасцю, прадстаўляючы шырокую палітру музычных жанраў і праслаўленых імёнаў. На думку Кіраўніка дзяржавы, адной з яе знакавых падзей з'яўляецца адроджаны конкурс маладых выканаўцаў, які запаліць новыя зоркі.

    "Няхай жа "Залаты шлягер-2013" ператворыцца ў сапраўднае свята дружбы, падорыць тысячам паклоннікаў шмат добрых песень і цікавых сустрэч", - пажадаў Прэзідэнт удзельнікам фестывалю.