Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў ІІІ Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму з яго адкрыццём
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў ІІІ Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму з яго адкрыццём.
У віншаванні гаворыцца, што гэта выдатная культурная традыцыя, накіраваная на захаванне і прымнажэнне традыцый класічнай музыкі, набыла шырокае прызнанне.
У бягучым годзе форум парадуе сваіх паклоннікаў не толькі цудоўнымі галасамі лепшых салістаў розных краін, але і ўпершыню стане месцам правядзення спаборніцтва выканаўцаў італьянскай оперы. Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, гэта з'яўляецца пацвярджэннем высокага аўтарытэту Беларусі як аднаго з еўрапейскіх цэнтраў музычнага мастацтва.
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што форум падорыць шмат уражанняў і цікавых сустрэч, унясе важкі ўклад ва ўмацаванне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва.