Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў кінафоруму "Залаты Віцязь"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей XXIII Міжнароднага кінафоруму "Залаты Віцязь", які праводзіцца ў Томску, з адкрыццём гэтага форуму.

    "Амаль чвэрць стагоддзя гэта свята мастацтва захоўвае вернасць цудоўнаму дэвізу - "За маральныя ідэалы, за ўзвышэнне душы чалавека". Пад свае сцягі "Залаты Віцязь" нязменна збірае выдатных майстроў кіно, чыя творчасць садзейнічае сцвярджэнню ў сучасным грамадстве сапраўдных маральных і эстэтычных каштоўнасцей, умацаванню славянскага адзінства, развіццю дружбы і супрацоўніцтва паміж усімі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Цяперашні кінафорум прадаўжае і ўзбагачае гэтыя слаўныя традыцыі. Уключаныя ў яго праграму фільмы з розных краін свету аб'ядноўвае адна важная агульная рыса - імкненне з дапамогай кінамастацтва несці людзям святло праўды і высокай духоўнасці. Беларускія кінематаграфісты прадставяць на фестывалі свае новыя работы, якія прысвечаны яго высакародным мэтам і абуджаюць у гледачах самыя светлыя і добрыя пачуцці", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што XXIII Міжнародны кінафорум «Залаты Віцязь» стане яркай падзеяй у культурным жыцці, падорыць усім яго ўдзельнікам і гасцям шмат творчых адкрыццяў і незабыўных сустрэч.