Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў форуму "Здароўе насельніцтва - аснова працвітання краін Садружнасці"
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў Міждзяржаўнага форуму краін СНД "Здароўе насельніцтва - аснова працвітання краін Садружнасці" з яго адкрыццём.
"Клопат аб дабрабыце і даўгалецці грамадзян з'яўляецца асновай сацыяльнай палітыкі кожнай дзяржавы, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Але сённяшні няпросты час ставіць шэраг задач, якія мы павінны вырашаць разам. Сярод іх прапаганда здаровага ладу жыцця, фізічнай культуры і спорту, абмежаванне ўжывання алкаголю, барацьба з курэннем і наркаманіяй. І ў гэтых пытаннях мы ўжо маем добры вопыт супрацоўніцтва".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэты форум, які праходзіць у Маскве, дапаможа аб'яднаць намаганні дзяржаўных, камерцыйных і грамадскіх арганізацый у справе падтрымання здароўя грамадзян і развіцця фізкультурнага руху, паляпшэння якасці жыцця людзей.