Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў фестывалю архітэктуры "Мінск-2013" з адкрыццём форуму
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей X Нацыянальнага фестывалю архітэктуры "Мінск-2013" з адкрыццём гэтага форуму.
"За мінулыя гады гэты фестываль заваяваў папулярнасць і прызнанне як маштабны і аўтарытэтны творчы форум сучаснасці. Праводзімы пад эгідай Міжнароднага саюза архітэктараў, ён збірае вопытных мэтраў і яркіх маладых дойлідаў больш як з 20 краін розных кантынентаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Прыемна, што гэты юбілейны форум прысвечаны беларускай архітэктуры, асноўнай тэндэнцыяй якой з'яўляецца накіраванасць у будучыню, дынамічнасць развіцця і захаванне яе лепшых традыцый".
"Упэўнены, што правядзенне такога значнага мерапрыемства на беларускай зямлі, несумненна, паслужыць плённаму абмену перадавым вопытам, надасць магутны імпульс развіццю перспектыўных напрамкаў архітэктуры і горадабудаўніцтва, адкрые новыя імёны таленавітай моладзі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.