Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў Дванаццатага Маскоўскага Велікоднага фестывалю з адкрыццём
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў Дванаццатага Маскоўскага Велікоднага фестывалю з яго адкрыццём.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў сімвалічнасць таго, што пачатак фестывалю супадае з вялікім святам Уваскрэсення Хрыстова. "Вельмі добрая культурная акцыя, якая праводзіцца пад патранатам маэстра Валерыя Гергіева, садзейнічае сцвярджэнню ў сучасным грамадстве бессмяротных евангельскіх ідэалаў дабра і любові, высокіх маральных традыцый і эстэтычных каштоўнасцей. У фестывальныя дні тысячы людзей маюць магчымасць атрымаць асалоду ад цудоўнай ігры выдатных музычных калектываў, праслаўленых салістаў і таленавітых маладых выканаўцаў, адчуць радасць сустрэч з сапраўдным мастацтвам", – гаворыцца ў віншаванні.
"Гэты Велікодны фестываль збярэ на сваіх канцэртах лепшых музыкантаў сучаснасці, падорыць удзячным паклоннікам шмат хвалюючых імгненняў і адкрыццяў. Упэўнены, што яго правядзенне паслужыць умацаванню дружбы паміж народамі", – падкрэсліў Прэзідэнт.