Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Таміслава Нікаліча з перамогай на выбарах Прэзідэнта Сербіі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Таміслава Нікаліча з перамогай на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Сербія.

    “Упэўнены, што заснаванае на трывалым падмурку духоўных і культурных сувязей паміж нашымі народамі беларуска-сербскае супрацоўніцтва мае істотны патэнцыял для далейшага плённага развіцця”, - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актыўным узаемадзеянні з Сербіяй ва ўсіх сферах двухбаковых адносін.