Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Табарэ Рамона Васкеса Росаса ў сувязі з перамогай на выбарах Прэзідэнта Уругвая

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Табарэ Рамона Васкеса Росаса ў сувязі з перамогай на выбарах Прэзідэнта Усходняй Рэспублікі Уругвай.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ва ўстанаўленні ўсебаковых узаемавыгадных сувязей з Уругваем, пашырэнні супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, рэалізацыі патэнцыялу дзвюх краін у гандлёва-эканамічнай і іншых сферах двухбаковага ўзаемадзеяння.