Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Султана Амана Кабуса бен Саіда з Нацыянальным Днём
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Султана Амана Кабуса бен Саіда і народ Султаната Аман з Нацыянальным Днём.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што ўзаемавыгадныя сувязі паміж Беларуссю і Аманам будуць і ў далейшым пашырацца і ўмацоўвацца.