Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Султана Амана Кабуса бен Саіда з Нацыянальным днём

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Султана Амана Кабуса бен Саіда і народ Султаната Аман з Нацыянальным днём.

    Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў дружалюбны характар двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Аманам, якія развіваюцца на аснове павагі і ўзаемаразумення.

    "Упэўнены ў магчымасцях далейшага пашырэння нашага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.