Аляксандр Лукашэнка павіншаваў студэнтаў і супрацоўнікаў МДЛУ з 65-годдзем утварэння ВНУ
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта з 65-годдзем утварэння ВНУ.
"За гэтыя гады ваша ўнікальная ВНУ ператварылася ў адзін з буйнейшых навучальных, навуковых і асветных цэнтраў Беларусі. Краіна ганарыцца яе выпускнікамі, сярод якіх – дзяржаўныя дзеячы, вучоныя, перакладчыкі і педагогі, чые веды і вопыт шырока запатрабаваны ў сучасным грамадстве", – гаворыцца ў віншаванні.
"Дасягнутыя поспехі з'яўляюцца вялікай заслугай прафесараў і выкладчыкаў універсітэта. Вельмі важна, што, рыхтуючы спецыялістаў у галіне замежных моў, вы выхоўваеце моладзь у духу патрыятызму, вучыце яе дастойна служыць Айчыне. Упэўнены, што ваш калектыў і ў далейшым будзе самааддана працаваць на карысць Беларусі", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў студэнтам, выкладчыкам і супрацоўнікам універсітэта здароўя, новых дасягненняў у вучобе і рабоце, шчасця і дабрабыту.