Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Урада Расіі Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева з днём нараджэння

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева з днём нараджэння.

    "У Рэспубліцы Беларусь высока цэняць Ваш уклад у пашырэнне інтэграцыйнага ўзаемадзеяння паміж нашымі дзяржавамі і развіццё ўсебаковых сувязей паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Перакананы, што вашы веды, энергія і вопыт будуць і ў далейшым накіраваны на ўмацаванне патэнцыялу саюзных адносін Беларусі і Расіі", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.