Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі Валерыя Ганічава з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі Валерыя Ганічава з 80-гадовым юбілеем.

    "У Беларусі Вы карыстаецеся вялікім прызнаннем як выдатны пісьменнік, мысліцель і публіцыст, чые творы, прасякнутыя высокімі пачуццямі любові да Айчыны і адданасці ідэалам славянскага братэрства, уваходзяць у залаты фонд рускай літаратуры", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Валерый Ганічаў і ў далейшым будзе ўносіць такі ж важкі ўклад ва ўмацаванне дружбы і культурнага супрацоўніцтва народаў Беларусі і Расіі.

    Прэзідэнт пажадаў юбіляру доўгіх і плённых гадоў жыцця, здароўя, натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту.