Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна з запускам касмічнага карабля
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў
Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна і ўвесь кітайскі народ з
чарговым важным крокам Кітая ў развіцці касманаўтыкі - запускам пілатуемага
касмічнага карабля "Шэньчжоу-10".
Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў дынамічнае развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем у галіне космасу, сведчаннем чаго стала рэалізацыя сумеснага праекта па стварэнню нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Беларусі.