Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра Руса

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра Руса з Днём нацыянальнага паўстання.

    У віншаванні гаворыцца, што Беларусь імкнецца да надання новай дынамікі развіццю партнёрства з Кубай, устанаўлення доўгатэрміновага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама да канструктыўнага ўзаемадзеяння ў рамках ААН і іншых міжнародных арганізацый.