Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра Руса

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра Руса і кубінскі народ з 60-годдзем Нацыянальнага паўстання.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў высокі ўзровень палітычнага ўзаемаразумення і даверу паміж Беларуссю і Кубай. "Упэўнены, што стратэгічнае беларуска-кубінскае супрацоўніцтва і далей будзе дынамічна развівацца", - гаворыцца ў віншаванні.