Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы Рауля Кастра з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы Рауля Кастра і кубінскі народ з нагоды 53-й гадавіны з Дня вызвалення Рэспублікі Куба.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дынамічнае ўмацаванне беларуска-кубінскага супрацоўніцтва з'яўляецца прыярытэтам беларускай знешняй палітыкі. "Перакананы, што рознабаковае дружалюбнае ўзаемадзеянне нашых краін мае ўсе падставы для свайго далейшага развіцця і пашырэння", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.