Аляксандр Лукашэнка павіншаваў спявачку Лайму Вайкуле

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў спявачку Лайму Вайкуле з юбілеем.

    У віншаванні адзначана, што Лайма Вайкуле з'яўляецца адной з яркіх зорак сучаснай эстрады, якая заваявала ўсенародную вядомасць і прызнанне сваім непаўторным голасам, тонкім густам і незвычайным асабістым абаяннем.

    "На беларускай зямлі Вас ведаюць і цэняць як цудоўную спявачку, разумнага, энергічнага і моцнага духам чалавека, чыя творчасць дорыць людзям добры настрой", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.