Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сяргея Прыходзьку з назначэннем Намеснікам Старшыні Урада Расіі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сяргея Прыходзьку з назначэннем на пасаду Намесніка Старшыні Урада - Кіраўніка Апарату Урада Расійскай Федэрацыі.

    "Упэўнены, што пры вашай актыўнай падтрымцы канструктыўны дыялог паміж урадамі нашых краін, падмацаваны шматгадовым узаемным даверам і сталымі плённымі сувязямі, будзе і ў далейшым садзейнічаць паглыбленню нашых партнёрскіх і саюзніцкіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.