Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сяргея Нарышкіна з выбраннем на пасаду Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Сяргея Нарышкіна з выбраннем на пасаду Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць, што дзелавыя якасці і высокі прафесіяналізм Сяргея Нарышкіна нададуць новы імпульс рабоце Парламенцкага Сходу і будуць садзейнічаць развіццю стратэгічнага беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, паглыбленню інтэграцыйных працэсаў паміж нашымі краінамі.