Аляксандр Лукашэнка павіншаваў сімфанічны аркестр Беларусі з 85-годдзем з дня заснавання

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь з 85-годдзем з дня заснавання.

    "Гісторыя вашага аркестра - адна з яркіх старонак у культурным летапісе Беларусі, - гаворыцца ў віншаванні. - Сёння вы з гонарам падтрымліваеце і развіваеце багатыя традыцыі праслаўленага калектыву, уносіце значны ўклад у захаванне і развіццё нацыянальнага музычнага мастацтва, папулярызацыю лепшых узораў айчыннай і замежнай класікі".

    "Няхай жа і ў далейшым ваш творчы лёс будзе плённым і цікавым, насычаным новымі яркімі праектамі і радаснымі сустрэчамі з удзячнай публікай", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка аркестру.