Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна з выбраннем Старшынёй КНР
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Сі Цзіньпіна з выбраннем Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі.
"Упэўнены, што пад вашым мудрым кіраўніцтвам пастаўленыя XVIII з'ездам Камуністычнай партыі Кітая мэты па рэфармаванню эканомікі і сацыяльна-грамадскага жыцця краіны будуць паспяхова ажыццёўлены, а Вялікі Кітай прадоўжыць дынамічна развівацца і ўмацоўваць свой аўтарытэт на міжнароднай арэне", - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка з задавальненнем адзначыў, што дадзеная Сі Цзіньпінам высокая ацэнка беларуска-кітайскім адносінам у час яго візіту ў Беларусь у сакавіку 2010 года пацвярджаецца рэзультатыўнай сумеснай работай па іх усебаковаму паглыбленню.
"Перакананы, што пры вашай нязменнай падтрымцы на аснове канструктыўнага дыялогу на вышэйшым і высокім узроўні, узаемнага даверу і зацікаўленасці мы рэалізуем намечаныя маштабныя інвестыцыйныя праекты і ўзнімем двухбаковыя сувязі на новы, яшчэ больш высокі ўзровень, зрабіўшы іх узорам адносін паміж дзяржавамі ў ХХI стагоддзі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну поспехаў у адказнай рабоце на новай высокай пасадзе на карысць кітайскага народа і дружалюбных беларуска-кітайскіх адносін і запрасіў наведаць Беларусь з візітам у бліжэйшы зручны час.