Аляксандр Лукашэнка павіншаваў шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані з заняццем пасады Эміра Дзяржавы Катар

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў шэйха Таміма бен Хамада аль-Тані з заняццем пасады Эміра Дзяржавы Катар.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў імкненне Беларусі да далейшага развіцця плённага супрацоўніцтва з Дзяржавай Катар ва ўсіх сферах.