Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Саўлі Нііністэ з выбраннем Прэзідэнтам Фінляндыі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Саўлі Нііністэ з нагоды выбрання на пасаду Прэзідэнта Фінляндскай Рэспублікі.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь удзяляе вялікую ўвагу пашырэнню ўсебаковага супрацоўніцтва з Фінляндыяй.
"Упэўнены, што заснаваныя на прынцыпах партнёрства і ўзаемнай павагі беларуска-фінляндскія адносіны будуць і ў далейшым плённа развівацца на карысць народаў нашых краін", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.