Аляксандр Лукашэнка павіншаваў рэдактара часопіса "Наш современник" Станіслава Куняева з 80-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў галоўнага рэдактара часопіса "Наш современник" Станіслава Куняева з 80-годдзем.
"Прысвяціўшы сваё жыццё служэнню Слову, Вы ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё вялікай рускай літаратуры, выхаванне многіх пакаленняў чытачоў у духу любові да Айчыны і адданасці высокім маральным прынцыпам", – гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на беларускай зямлі Станіслава Куняева ведаюць і любяць як цудоўнага майстра пяра, даўняга, шчырага і вернага сябра, які нямала зрабіў для ўмацавання брацтва Беларусі і Расіі, развіцця творчых сувязей паміж пісьменнікамі дзвюх краін.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, доўгіх і плённых гадоў жыцця, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту.