Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рауля Кастра з перавыбраннем на пасаду Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Кубы
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Рауля Кастра з перавыбраннем на пасаду Старшыні Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба.
"Упэўнены, што пад вашым кіраўніцтвам Куба прадоўжыць курс на рашучае і паслядоўнае адстойванне сацыяльна-эканамічных дасягненняў Рэвалюцыі, абарону нацыянальных інтарэсаў і ўсеагульных маральных каштоўнасцей на міжнароднай арэне", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў глыбіню і брацкую цеплыню адносін паміж Беларуссю і Кубай і выказаў надзею на дынамічнае пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва на прынцыпах узаемаразумення і даверу.