Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рауля Кастра з нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Дзяржаўнага Савета і Савета Міністраў Рэспублікі Куба Рауля Кастра з гадавінай Дня вызвалення Рэспублікі Куба.
"Упэўнены, што адносіны стратэгічнага партнёрства Беларусі і Кубы, якія заўсёды вызначаліся высокім узроўнем узаемаразумення, будуць умацоўвацца і ў далейшым", – гаворыцца ў віншаванні.