Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рафаэля Карэа Дэльгада з перамогай на выбарах Прэзідэнта Эквадора

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Рафаэля Карэа Дэльгада з пераканаўчай перамогай на выбарах Прэзідэнта Эквадора.

    "Вынікі выбараў яскрава пацвердзілі моцную падтрымку эквадорцамі вашага прагрэсіўнага палітычнага курсу, накіраванага на кансалідацыю грамадства, рэалізацыю эканамічнага патэнцыялу краіны на карысць простых людзей і далейшае павышэнне ролі Эквадора на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў дынамічным развіцці двухбаковага дыялогу на вышэйшым узроўні.