Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з прафесійным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны.

    "Прадстаўнікі вашай прафесіі з'яўляюцца правадніком актыўнай сацыяльнай палітыкі краіны, увасабляючы лепшыя чалавечыя якасці – міласэрнасць, спачуванне і ўменне суперажываць. Верныя свайму высокаму прызванню дзень пры дні вы дорыце спагаду і душэўную цеплыню тым, хто мае патрэбу ў клопаце і падтрымцы. Ваша дзейнасць заслужыла самую глыбокую ўдзячнасць у нашым грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.