Віншаванне з Днём работнікаў сацыяльнай абароны
Работнікам сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны.
З моманту стварэння сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь мінула ўжо 95 гадоў. У сучасных умовах на яе ўскладзена шырокае кола адказных задач па рэгуляванні адносін у сацыяльна-працоўнай сферы.
Сёння ў краіне кожны працаздольны чалавек мае магчымасць працаваць і ўмацоўваць свой сямейны дабрабыт, а для непрацаздольных і маючых патрэбу грамадзян забяспечана надзейная падтрымка з боку дзяржавы.
Удасканальваецца заканадаўства па сацыяльным аслугоўванні насельніцтва. На якасна новым узроўні аказваецца адрасная дапамога. Стабільна працуе пенсійная сістэма.
У аснове гэтых высокіх вынікаў - добрасумленная праца ўсіх работнікаў і ветэранаў арганізацый сацыяльнай абароны рэспублікі. Упэўнены, што вы і ў далейшым будзеце ўносіць важкі ўклад у развіццё нашай краіны.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, шчасця, аптымізму і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка