Віншаванне работнікам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі з 90-годдзем з дня заснавання цэнтра.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за час сваёй работы цэнтр стаў адной з вядучых навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь, выхаваў некалькі пакаленняў спецыялістаў і ўнёс значны ўклад у развіццё медыцынскай навукі і практыкі ў нашай краіне. У распараджэнні беларускіх вучоных ёсць сучасныя тэхналогіі і абсталяванне, якія даюць магчымасць эфектыўна праводзіць даследаванні і ўкараняць у вытворчасць новыя дыягнастычныя і лячэбныя прэпараты.
"У Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі добрыя перспектывы для далейшага развіцця. Спадзяюся, што ваш калектыў і ў далейшым будзе максімальна поўна рэалізоўваць свой высокі патэнцыял", - падкрэсліў Прэзідэнт.