Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры Беларусі з прафесійным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка павіншаваў работнікаў культуры Беларусі з прафесійным святам.
"Кожны з вас звязаў свой лёс з высакароднай справай стварэння, зберажэння і папулярызацыі эстэтычных і інтэлектуальных каштоўнасцей. Вы ўносіце важкі ўклад у скарбонку айчыннай культуры, якая з'яўляецца сёння адным з важнейшых фактараў умацавання нацыянальнай свядомасці і адзінства народа", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што таму такое вялікае значэнне ў краіне надаецца захаванню гістарычнай і мастацкай спадчыны, забеспячэнню спрыяльных умоў для актыўнага развіцця сучаснай беларускай культуры.
"Мы з павагай і пашанай адносімся да дасягненняў нашай творчай інтэлігенцыі і заўсёды будзем падтрымліваць тых, хто сваім самаадданым служэннем Радзіме, талентам і прафесіяналізмам узбагачае нацыянальныя духоўныя скарбы і праслаўляе Беларусь у свеце, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Ваш прыклад павінен стаць добрым арыенцірам для моладзі, а зробленае вамі - надзейнай асновай для будучых здзяйсненняў".