Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з 10-годдзем утварэння гэтай установы.

    "10-гадовы юбілей – гэта рубеж, які дае магчымасць ацаніць дасягнутае і ў той жа час патрабуе пастаяннага ўдасканалення сваёй дзейнасці для паспяховага вырашэння больш маштабных задач. Вам трэба будзе зрабіць так, каб падораная лёсам родная зямля заставалася любімым і ўтульным домам для кожнага яе жыхара", – гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт пажадаў работнікам і ветэранам Дзяржінспекцыі здароўя, шчасця, аптымізму і далейшай плённай работы на карысць Беларусі.