Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Харватыі Іва Ёсіпавіча з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Харватыя Іва Ёсіпавіча і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    "Шчыра спадзяюся на далейшае развіццё беларуска-харвацкіх адносін на прынцыпах узаемнай павагі на карысць нашых краін і народаў, а таксама ў інтарэсах усёй еўрапейскай супольнасці", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.