Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Харватыі Іва Ёсіпавіча з нацыянальным святам

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Харватыя Іва Ёсіпавіча і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    "Упэўнены, што заснаваныя на прынцыпах партнёрства і ўзаемапавагі беларуска-харвацкія адносіны маюць істотны патэнцыял для паспяховага пашырэння ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні.